Шры Чынмой

sri-chinmoy-3.gif

Шры Чынмой Кумар Гош (Sri Chinmoy Kumar Ghose) нарадзіўся ў маленькай вёсцы Шакпура (Shakpura), што ва Усходняй Бенгаліі 27 жніўня, 1931 года. Ён увайшоў у ашрам Шры Аўрабінда (Sri Aurobindo Ashram), што ў Паднёвай Індыі ў 12 год і скарыстаў наступныя 20 год на самаўдасканаленне. Шры Чынмой - унутранны правадыр для шукальнікаў і студэнтаў у каля 60-ці краінах свету. Ён натхняе ўдасканаліць сваё жыццё так, каб гарманічна злучыць унутранную раўнавагу са знешнім дынамізмам. Шры Чынмой не браў платы за сваё кіраўніцтва ці канцэрты ва ўпэўненасці, што духоўнасць - права кожнага па нараджэнню.

У 1964 годзе Шры Чынмой рушыў у Нью Йорк, каб прапанаваць сваё служэнне на Захадзе праз музыку, сусветную серыю канцэртаў, літаратурную творчасць і выяўленчае мастацтва. Гэтыя старонкі прапануць актуальны і глыбокі ахоп асноўных момантаў яго музыкальнай творчасці, найбольшых канцэртаў, таксама, як і агульны аб'ём надрукаваных прац, выстаў малюнкаў "Джарна-Кала Фантан-Мастацтва" і галерэй, значных момантаў і нават болей.

Шры Чынмой увайшоў у Махасамадхі - містычны працэс, праз які духоўны Майстра астаўляе цела, раніцай 11 кастрычніка 2007 года.
 

Глядзіце таксама афіцыйны вэбсайт Шры Чынмоя (en)

Гуманітарныя праэкты, натхняльнікам каторых быў Шры Чынмой (ru)

Здаровы лад жыцця (ru)

Водгукі і каменты (ru)