Праца над сабой

meditation

My own gratitude-heart is all that matters.

Sri Chinmoy

Маё ўласнае ўдзячнае сэрца - гэта ўсё, што мае значэнне.

Шры Чынмой

Лекцыі і практычныя заняткі

Калі ў вас ёсць імкненне навучыцца кіраваць сабой, калі ласка запоўніце гэтыю кантактную форму, і мы звяжамся з вамі, каб запрасіць вас на лекцыі ці курс практычных заняткаў, якія арганізуюцца і праводзяцца бясплатна, так як і Шры Чынмой не браў платы за сваё кіраўніцтва, бо лічыў, што духоўнасць - права кожнага па нараджэнню, і яе нельга прадаць ці купіць. Так сама мы зможам абмеркаваць магчымасць арганізацыі такіх заняткаў бліжэй да вашага месца жыхарства.

Вучні Шры Чынмоя могуць арганізаваць заняткі па развіццю ўнутраннай раўнавагі ў розных месцах Беларусі. Яны ўжо праходзілі ў:

  • Менску
  • Бярэсці
  • Віцебску
  • Магілёве
  • Гародні
  • Полацку
  • Барысаве
  • Гомелі

Самастойныя заняткі

Мы можам абмеркаваць магчымасць дапамогі ў арганізацыі самастойных заняткаў, калі ў вас няма магчымасці наведваць заняткі ў гурце. Для гэтага таксама запоўніце кантактную форму і ў сваім паведамленні зазначце, што вас цікавяць самастойныя заняткі.

Курс медытацыі анлайн.

Запіс лекцыі "Медытацыя і музыка" (з практыкаваннямі)

Аб тым, што мы прапануем

Як паглыбіцца ў сябе і накарміць сваю ўнутранную істоту?

Пачаўшы з простых крокаў, можна дасягнуць сваю галоўную мэту. Праца над сабой працягваецца ўсё жыццё і павольны, упэўнены і беспамылковы шлях будзе заўсёды весці вас да месца вашага канчатковага прызначэння. Мы прапануем вам пачатковы курс, як можна навучыцца мяняць сябе, калі гэта ваша імкненне.

Першы крок

За межамі мовы і розума,
У раку заўжды прамяністага Святла
Маё сэрца пагружаецца.
Сёння тысячы дзвярэй,
Што былі зачыненымі тысячагоддзі,
Адчыніліся шырока.

Шры Чынмой

 

Напоўненная душой музыка можа дапамагчы, як падчас практыкаванняў, так і ў паўсядзённым жыцці:

Флейтавая музыка для медытацыі

«Мора медытацыі» — Эcраж і спевы

Запіс радыёпраграмы Пурушоттамы (Барыса Грэбеншчыкова)  "Аэрастат", выпуск прысвечаны медытацыі. Запампаваць .mp3.

Так сама можа быць цікавым: Аэрастат - 47, "Боская музыка". Запампаваць .mp3