Праца над сабой

meditation

My own gratitude-heart is all that matters.

                                                                     Sri Chinmoy

Маё ўласнае ўдзячнае сэрца - гэта ўсё, што мае значэнне.

                                                                                                     Шры Чынмой
 

Лекцыі і практычныя заняткі

Калі ў вас ёсць імкненне навучыцца кіраваць сабой, калі ласка запоўніце гэтыю кантактную форму, і мы звяжамся з вамі, каб запрасіць вас на лекцыі ці курс практычных заняткаў, якія арганізуюцца і праводзяцца бясплатна, так як і Шры Чынмой не браў платы за сваё кіраўніцтва, бо лічыў, што духоўнасць - права кожнага па нараджэнню, і яе нельга прадаць ці купіць. Так сама мы зможам абмеркаваць магчымасць арганізацыі такіх заняткаў бліжэй да вашага месца жыхарства.

Вучні Шры Чынмоя могуць арганізаваць заняткі па развіццю ўнутраннай раўнавагі ў розных месцах Беларусі. Яны ўжо праходзілі ў:

  • Менску
  • Бярэсці
  • Віцебску
  • Магілёве
  • Гародні
  • Полацку
  • Барысаве
  • Гомелі

 

Самастойныя заняткі

Мы можам абмеркаваць магчымасць дапамогі ў арганізацыі самастойных заняткаў, калі ў вас няма магчымасці наведваць заняткі ў гурце. Для гэтага таксама запоўніце кантактную форму і ў сваім паведамленні зазначце, што вас цікавяць самастойныя заняткі.

 

Аб тым, што мы прапануем


Як паглыбіцца ў сябе і накарміць сваю ўнутранную істоту?

Пачаўшы з простых крокаў, можна дасягнуць сваю галоўную мэту. Праца над сабой працягваецца ўсё жыццё і павольны, упэўнены і беспамылковы шлях будзе заўсёды весці вас да месца вашага канчатковага прызначэння. Мы прапануем вам пачатковы курс, як можна навучыцца мяняць сябе, калі гэта ваша імкненне.

 

Першы крок

За межамі мовы і розума,
У раку заўжды прамяністага Святла
Маё сэрца пагружаецца.
Сёння тысячы дзвярэй,
Што былі зачыненымі тысячагоддзі,
Адчыніліся шырока.
                                          - Шры Чынмой

 

Напоўненная душой музыка можа дапамагчы, як падчас практыкаванняў, так і ў паўсядзённым жыцці:

fleytavaya_muzyka_delya_medytacyi.jpg

Флейтавая музыка для медытацыі, ч.1

fleytavaya_muzyka_delya_medytacyi-2.jpg

Флейтавая музыка для медытацыі, ч.2

Нават доўгі шлях пачынаецца з першага кроку. Мы можам параіць кнігі, акія ўтрымліваюць як апісанне практыкаванняў, так і тэорыю, а таксама натхняльную паэзію і прозу, што можа дапамагчы на шляху самаўдасканалення:

kvetki_maigo_serca.jpg

"Штодзённыя кветкі майго сэрца" - афарызмы і эсэ на кожны дзень года.

Kryly_Radasci.jpg

"Крылы радасці" - вершы і апавяданні пра тое, як быць шчаслівым пастаянна і незалежна ад знешніх абставінаў, простыя афарызмы, якія дапамогуць вам у розных жыццёвых сітуацыях, а таксама натхняючыя вобразы для ўнутранай практыкі.

sila_unutry_nas.jpg

"Сіла ўнутры нас"- Пытанні аб звышнатуральных феноменах ў свеце медытацыі, містыкі і духоўнасці прыцягваюць увагу людзей са спрадвечных часоў. У гэтай кнізе аўтар з духоўнага пункту гледжання распавядае аб унутраных сілах чалавека, раскрываючы таемныя спружыны нябачнага Сусвету. Напісаная ў практычным ключы, гэтая кніга ўяўляе несумненную цікавасць як для пачаткоўца, так і для інструктара Йогі.

silenceandsound.jpg

Па гэтай спасылцы вы можаце знайсці дыскі гурта "Бязмоўе і Гук" ("Silence and sound"). Так сама як і праслухаць урыўкі з іх твораў.

purushottama.jpg

Запіс радыёпраграмы Пурушоттамы (Барыса Грэбеншчыкова)  "Аэрастат", выпуск прысвечаны медытацыі. Запампаваць .mp3.

Так сама можа быць цікавым: Аэрастат - 47, "Боская музыка". Запампаваць .mp3